BE RU EN

У Ірландыі і ва ўсім свеце праходзяць парады ў гонар Дня святога Патрыка

  • 17.03.2018, 21:51

Сотні тысячаў людзей ва ўсёй Ірландыі выйшлі на вуліцы, каб паглядзець штогадовыя парады Святога Патрыка.

Пра гэта паведамляе Newstalk.

Самы вялікі парад адбыўся ў Дубліне, і велізарныя натоўпы сталі ўздоўж вуліцаў сталіцы, нягледзячы на вельмі нізкія тэмпературы. Паглядзець ёсць на што, бо строі больш разнастайныя, чым на Хэлоўін: ёсць трусік з "Алісы ў краіне цудаў", штурмавікі з "Зорных войнаў", дзеці-пірозіўкі, паветраныя гімнасты на рухомых роварах, ансамблі з самымі разнастайнымі інструментамі, аўтобус "Тытанік" і многае іншае.

ФОТА: LEON FARRELL

Парады праходзілі не толькі ў Ірландыі, але і ў многіх іншых гарадах ва ўсім свеце. Напрыклад, маштабныя шэсці прайшлі ў ЗША, асабліва – у Нью-Ёрку, а таксама ў Кітаі – да прыкладу, у Ганконгу.

ФОТА: LEON FARRELL
ФОТА: LEON FARRELL

Апошнія навіны