BE RU EN

Берасцейцы выйшлі на забег пад бел-чырвона-белым сцягам

  • 24.03.2018, 21:26

Берасце далучылася да забегу да 100-годдзя БНР.

Прававы інспектар прафзвязу РЭП Уладзімір Малей і актывіст арганізацыі Аляксандр Сахарук выйшлі на забег «Памяць» у футболках, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння БНР і з нацыянальным сцягам, паведамляе «Белсат».

Прабег «Памяць» праводзіцца ўжо 30 разам і прысвечаны памяці берасцейцаў, якія загінулі ў Афганістане. Гэтым разам у ім узялі ўдзел блізу 400 чалавек.

«Нашая мэта ўшанаваць памяць людзей, якія загінулі ў Афганістане і нагадаць пра вялікае свята, якое мы будзем адзначаць заўтра - 100 гадоў абвяшчэння БНР», - заявіў Уладзімір Малей.

АКТЫВІСТ ПРАФЗВЯЗУ РЭП АЛЯКСАНДРУ САХАРУК ФІНІШУЕ СА СЦЯГАМІ ПРАФЗВЯЗУ Ў ФУТБОЛЦЫ, ПРЫСВЕЧАНАЙ 100-ГОДДЗЮ БНР ПАДЧАС ЗАБЕГУ ПАМЯЦЬ
ФОТА: BELSAT.EU

Адмыслова для прабегу актывісты падрыхтавалі футболкі. Аляксандр Сахарук прабег кіламетр, з бел-чырвона-белай павязкай на галаве і прафзвязным сцягам у руцэ. Уладзімір Малей бег дзесяць кіламетраў з нацыянальным сцягам. Але адразу пасля забегу прыехала міліцыя.

ПРАВАВЫ ІНСПЕКТАР ПРАФСАЮЗУ РЭП УЛАДЗІМІР МАЛЕЙ УДЗЕЛЬНІЧАЕ Ў ЗАБЕГУ НА 10 КІЛАМЕТРАЎ З НАЦЫЯНАЛЬНЫМ СЦЯГМ
ФОТА: BELSAT.EU

«Супрацоўнікі міліцыі прыехалі, бо атрымалі званок, што хтосьці бегае з забароненым сцягам. Мы патлумачылі, што гэты сцяг - наш нацыянальны і ні пад якія забароны не трапляе, пасля чаго міліцыя з'ехала», - кажа Аляксандр Сахарук.

ДЛЯ ЗАБЕГУ АКТЫВІСТЫ АДМЫСЛОВА ПАДРЫХТАВАЛІ ЦІШОТКІ ПРЫСВЕЧАНЫЯ 100-ГОДЗЗЮ БНР
ФОТА: BELSAT.EU

Нагадаем, што 24 сакавіка беларусы свету праводзяць вольны забег у Дзень Волі.

Апошнія навіны