Як змяніўся спажывецкі кошык беларусаў
- 3.03.2018, 21:44
Беларусы сталі есці менш малака і хлеба.
Пра гэта сведчаць звесткі спажывання асноўных прадуктаў харчавання ў хатніх гаспадарках. Яны сабраны Белстатам у рамках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў IV квартале 2017 года, паведамляе «Белорусы и рынок».
У сярэднім на аднаго сямейніка ў чацвёртым квартале прыпадала 21,9 кг малака і 6,8 кг хлеба. У IV квартале 2016 года беларусы спажывалі 22,3 кг малака і 7,2 кг хлеба.
Пры гэтым спажыванне мяса і мясных прадуктаў не змянілася і захавалася на ўзроўні 6,3 кг на чалавека. Таксама, як і за год да гэтага на аднаго сямейніка хатняй гаспадаркі прыпадала па 7 кг гародніны і бахчавых і 2,2 кг цукру.
Нязначна знізілася спажыванне рыбы і рыбапрадуктаў з 1,3 да 1,2 кг, бульбы з 5,5 да 5,4 кг, садавіны і ягад з 5,9 да 5,8 кг. Вырасла толькі спажыванне яек з 17 да 18 штук.