BE RU EN

Гулец «Лівэрпуля» атрымаў 1,5 мільёна галасоў на выбарах прэзідэнта Егіпта

  • 31.03.2018, 21:30

Зорка футбольнай каманды Егіпта Махамед Салах у выбарах нават не ўдзельнічаў.

26-28 сакавіка ў Егіпце прайшлі выбары прэзідэнта. На пасаду прэтэндавалі два кандыдаты - Абдул-Фатах Халіл Ас-Сісі і Муса Мустафа Муса. Амаль 1,5 млн бюлетэняў былі сапсаваныя, паведамляе Economist.

Большасць парушальнікаў проста выкраслілі імёны абодвух кандыдатаў і ўпісалі імя зоркі футбольнай каманды Егіпта і «Лівэрпуля» Махамеда Салаха.

Ас-Сісі перамог на выбарах з вялікай перавагай - 97,11%, а сапсаваныя бюлетэні не былі ўлічаныя.

Сёння «Лівэрпуль» у чэмпіянаце Англіі з лікам 2:1 перамог у гасцях «Крыстал Пэлас». Махамед Салах забіў абодва галы і ўмацаваў сваё лідарства ў гонцы бамбардзіраў (29 галоў).

Апошнія навіны