BE RU EN

Гурт «Ленінград» зняў беларускамоўны кліп да 8 Сакавіка

  • 7.03.2018, 21:53

У першых кадрах кліпа героі размаўляюць на трасянцы, потым жаночы хор спявае песню па-беларуску.

Да Міжнароднага дня жанчын актор Вадзім Галыгін разам з расейскім гуртам «Ленінград» выпусціў кліп, які так і называецца - «8 сакавіка», паведамляе «Еўрарадыё».

Акрамя самога Галыгіна і лідара «Ленінграда» Сяргея Шнурава, у кліпе зняўся кіраўнік ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка.

У першых кадрах кліпа героі размаўляюць на трасянцы, потым жаночы хор спявае песню па-беларуску. Тэкст суправаджаецца рускамоўным перакладам, які часам істотна разыходзіцца з гукавым варыянтам.

УВАГА! У кліпе выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка!

Апошнія навіны