BE RU EN

Прэзідэнт Сербіі выказаў гатоўнасць да дыялогу па Косава

  • 8.03.2018, 21:15

Аляксандр Вучыч выказаў гатоўнасць абмяркоўваць «усе магчымыя шляхі развязання пытання».

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў пра гатоўнасць да дыялогу што да ўрэгулявання праблемы Косава, паведамляе zn.ua.

«Калі мы прызнаем Косава, то албанцы атрымаюць усё. Я пытаюся, а што атрымаюць сербы?», - заявіў Вучыч падчас сустрэчы з прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам у Бухарэсце ў чацвер, 8 сакавіка.

Прэзідэнт Сербіі выказаў гатоўнасць абмяркоўваць «усе магчымыя шляхі развязання пытання», выказаўшы занепакоенасць, як гэта будзе ўспрынята сербскім грамадствам.

Вучыч заявіў, што ўрэгуляванне праблемы Косава будзе дэманстрацыяй «клопату пра будучыню нацыі».

Апошнія навіны