BE RU EN

Беларуска заплаціла $5 тысяч ашуканцам за публікацыю яе артыкула ў ЗША

  • 8.03.2018, 21:50

Лекарка з Беларусі пасля зносін з камерсантамі не ўбачыла ні сваёй працы на старонках выдання, ні грошай.

Некалькі навукоўцаў з Расеі і блізкага замежжа напісалі заяву ў паліцыю РФ на фірму, якая нібыта аказвае пасрэдніцкія паслугі ў публікацыі артыкулаў у міжнародных часопісах. Навуковыя супрацоўнікі пасля зносін з камерсантамі не ўбачылі ні сваіх работ на старонках выданняў, ні грошай, паведамляе «Московский комсомолец».

Ахвяр аферыстаў больш за дзясятак. Замест таго каб напісаць ліст у рэдакцыю і ўдакладніць правілы, навукоўцы выходзілі на сайт нейкага міжнароднага выдавецтва, дзе паведамлялася, што фірма гарантуе публікацыю ў часопісе міжнароднага ўзроўню, але за ўзнагароджанне.

Адна з ахвяр - 51-гадовая лекарка-педыятр з Беларусі, спецыялістка ў гамеапатыі і нетрадыцыйных метадах лячэння. У 2016 годзе яна дала мэнэджарам фірмы сваю працу на тэму мігрэні, а апублікаваць яе жадала ў амерыканскім часопісе Neurology. За паслугі яна заплаціла 5 тысяч даляраў. Мэнэджары перадалі публікацыю на рэцэнзію выдатным навукоўцам у гэтай галіне з Казахстана, той ператэлефанаваў аўтарцы і паведаміў, што не стае клінічных даследаванняў, а сам артыкул у цэлым слабы. «Педыятр наважыла адмовілася ад публікацыі, пра што заявіла супрацоўнікам фірмы, і папрасіла назад грошы. А тыя супакоілі: маўляў, не хвалюйцеся, мы самі дапрацуем матэрыял, і ён выйдзе ў найлепшай якасці. Але аўтарцы больш важная была рэпутацыя, таму яна катэгарычна адмовілася. На працягу года мэнэджары выходзілі на сувязь, а потым зніклі, так і не вярнуўшы грошы», - адзначае «МК».

Падмануты навуковец правяла ўласнае расследаванне і высветліла, што фірма была створаная ў Кіеве ў 2014 годзе і першапачаткова прадавала ліпавыя дакументы павышэння кваліфікацыі, а потым увайшла ў сферу публікацый навуковых прац. Супрацоўнікі кампаніі наведвалі буйныя навуковыя мерапрыемствы, знаёміліся з удзельнікамі, рассылалі візітоўкі па электроннай пошце, указанай на сайце НДІ. Да канца не ясна, ці дапамаглі каму-небудзь з навукоўцаў гэтыя пасярэднікі. Але тых, хто не ўбачыў ні артыкулаў, ні грошай, мноства.

Для зносін з патэнцыяльнымі кліентамі ў кароткатэрміновую арэнду фірма здымала офіс у Маскве, дзе складаліся дамовы, пасля чаго офіс закрываўся. Следчыя АМУС Расеі па Прэсненскаму раёну Масквы распачалі крымінальную справу паводле артыкула «махлярства», высвятляюцца пацярпелыя.

Апошнія навіны