BE RU EN

Netflix прапанаваў Бараку і Мішэль Абамам кантракт на тэлешоў

  • 9.03.2018, 21:05

Шоў будзе прысвечанае «натхняльным гісторыям».

Стрымінгавы сэрвіс Netflix прапанаваў былому прэзідэнту ЗША Бараку Абаму і яго жонцы Мішэль зняць тэлешоў, прысвечанае «натхняльным гісторыям». Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы, знаёмыя з ходам перамоў, піша «Медуза» cа спасылкай на The New York Times.

Ніякіх дэталяў маючага адбыцца шоў, а таксама прыкладных тэрмінаў яго выхаду ў эфір выданне не прыводзіць. Мяркуецца, што былы прэзідэнт мог бы выступаць мадэратарам дыскусій у розных пытаннях, а Мішэль Абама - прысвяціць шоў здароваму харчаванню і іншым тэмам, якімі яна займалася ў Белым доме.

Пры гэтым цікавасць у падпісанні кантракта з Баракам і Мішэль Абамай праяўлялі іншыя стрымінгавые сэрвісы - Apple і Amazon. Якую суму пары прапанаваў Netflix, невядома.

Апошнія навіны