BE RU EN

У Гародні прэзентавалi кнігу «Шляхамі БНР»

  • 9.03.2018, 22:40

Кніга прысвечана да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кнігу пра гістарычныя месцы звязаныя з Беларускай Народнай Рэспублікай прадставілі ў Цэнтры гарадскога жыцця. Аўтарамі выдання «Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі» з’яўляюцца вядомыя гісторыкі з розных гарадоў Беларусі і замежжа, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кнігу прадставіла гісторык Іна Соркіна, якая назвала яе ўнікальным выданнем:

– Упершыню пад адной вокладкай сабраныя асноўныя адрасы звязаныя з Беларускай Народнай Рэспублікай. Па ўсіх абласных цэнтрах і натуральна па сталіцы, а таксама па слуцка-капыльскім рэгіёне, мясцінах, якія звязаныя са Слуцкім збройным чынам.

Па словах гісторыка Андрэя Чарнякевіча, кніга будзе цікавая гарадзенскімі адметнасцямі:

– Гаворка ідзе пра тыя адрасы, якія звязаны з урадам Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны збольшага вядомыя – гэта тыя будынкі, тыя мясціны, дзе збіраліся прадстаўнікі ўраду БНР.

Кніга, на думку аўтараў, будзе цікавая шырокаму колу чытачоў.

Апошнія навіны