Кубак ЕКВ: «Мянчанка» двойчы саступіла «Эджзаджыбашы» ў фінале турніру
- 10.04.2018, 21:32
Беларускія валейбалісткі саступілі турчанкам у трох партыях.
У аўторак, 10 красавіка, у стамбульскім спорткомплексе «Бурхан Фелек» прайшоў у адказ фінальны матч жаночага Кубка ЕКВ, у якім мясцовы «Эджзаджыбашы» прымаў «Мянчанку», паведамляе pressball.by.
Гаспадары прадказальна ўзялі верх у трох партыях і здабылі галоўны трафей.
Эджзаджыбашы - Мянчанка - 3:0 (25:17, 25:17, 25:17)
Першы матч - 3:1.