BE RU EN

Лукашэнка: У беларускім войску шмат галавацяпства

  • 10.04.2018, 21:43

Дыктатар пракаментаваў трагічныя выпадкі ў беларускім войску.

На сустрэчы з дзяржаўнымі СМІ дыктатар закрануў тэму смяротных выпадкаў у войску і распавёў пра захады, якія прымаюцца ў ведамстве, паведамляе БелТА.

Лукашэнка заявіў, што хваравіта ўспрымае гібель у войску: «Гэта для мяне недапушчальна, як для чалавека, які і адслужыў тэрміновую службу, і які служыў у войску афіцэрам».

Трагічныя выпадкі, уважаюць дыктатар, з'яўляюцца следствам «галавацяпства».

- Тое ж і па Коржычу. Сітуацыя на маім кантролі і там жорстка разбіраюцца. Абавязкова разбяромся і трымаем у курсе справы маці, запрашаем на допыты, - заявіў кіраўнік.

Таксама дыктатар дадаў, што ў беларускім войску праводзіцца 4-ая рэформа, дзе стаўкі зробленыя на мабільныя сілы.

Апошнія навіны