BE RU EN

У Беларусі пачаўся сезон актыўнасці кляшчоў

  • 12.04.2018, 21:37

З нагоды нападу кляшчоў людзі сталі звяртацца з сярэдзіны сакавіка.

У Беларусі актывізаваліся кляшчы. Ад іх укусаў пацярпелі 23 чалавекі, папярэджвае ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», паведамляе tut.by.

Кляшчы актывізуюцца пры тэмпературы паветра вышэй за +5°С, і з яе павышэннем іх актыўнасць нарастае. З нагоды нападу кляшчоў людзі сталі звяртацца з сярэдзіны сакавіка. На сённяшні дзень па дапамогу звярнуліся 23 чалавекі. Гэта ў 9 разоў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, гавораць спецыялісты.

«Актыўнае наведванне загарадных дачных участкаў, прылеглых да іх лясных масіваў, выезд насельніцтва ў загарадную зону з мэтай нарыхтоўкі бярозавага соку, дроў, выгулу хатніх гадаванцаў - павышае рызыку сустрэчы людзей з кляшчамі», - нагадваюць медыкі.

З мэтай прафілактыкі нападу кляшчоў і звязанай з гэтым рызыкі заражэння «клешчавымі інфекцыямі» спецыялісты рэкамендуюць выконваць меры засцярогі і абароны, у выпадку неабходнасці своечасова звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Апошнія навіны