BE RU EN

Шэсць дырэктараў фабрык, заводаў і камбінатаў АПК пойдуць пад суд

  • 13.04.2018, 10:31

Сумы хабараў паводле эпізодаў склалі да $3,5 тысячы.

Следчы камітэт закончыў расследаванне шэрагу крымінальных спраў у дачыненні да кіраўнікоў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, піша tut.by.

Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўстановы Юлія Ганчарова.

Са звестак следства, у перыяд з ліпеня 2016 года да красавіка 2017 года фігуранты атрымлівалі хабар за забеспячэнне своечасовай і поўнай аплаты пастаўленай камерцыйнай арганізацыяй прадукцыі - кармавых дадаткаў і ветэрынарных прэпаратаў.

Для накіравання ў суд пракурору перададзеныя крымінальныя справы паводле абвінавачвання: намесніка дырэктара УП «Мінская агароднінная фабрыка», генеральнага дырэктара ААТ «Слонімскі мясакамбінат», дырэктара УП «ЖодзінаАграПлемЭліта», дырэктара ААТ «Смалявіцкі райаграсэрвіс», дырэктара ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», дырэктара УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў».

Названыя службовыя асобы вызваленыя ад займаных пасад.

Сумы хабараў у эпізодах, са звестак следства, склала да 3,5 тысяч даляраў ЗША. Сума атрыманых узнагароджанняў вызначалася ў адсоткавых прапорцыях (да 10%) ад сум, што пералiчваліся на адрас камерцыйнай арганізацыі, і ў залежнасці ад тэрмінаў іх пералічэння.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны паводле ч 1,2 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

«Акрамя таго, былому дырэктару ААТ «Смалявіцкі райаграсэрвіс» выстаўленае абвінавачванне паводле іншых фактаў злачынстваў супраць інтарэсаў службы, звязаных з прычыненнем у вялікай суме шкоды ўзначаленаму ім прадпрыемству, істотнай шкоды правам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам», - адзначыла Юлія Ганчарова.

Нагадаем, у траўні мінулага года праваахоўныя органы спынілі злачынную схему дзейнасці аднаго з найбуйнейшых камерцыйных вытворцаў і пастаўшчыкоў ветэрынарных прэпаратаў і кармавых дабавак на тэрыторыі Беларусі – кіроўнай кампаніі холдынгу «АФМ» і кампаній, якія ўваходзяць у яе. Структура пастаўляла прадукцыю для патрэб дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў краіны завышанымі ў 3-5 разоў коштамі.

Апошнія навіны