Арына Сабаленка 3-ці раз у кар'еры выйшла ў фінал турніру WTA
- 14.04.2018, 21:19
Вера Лапко спынілася за крок ад фіналу тэніснага турніру.
Дзве беларускія тэнісісткі - Вера Лапко (130, WTA) і Арына Сабаленка (61) - змагаліся за выхад у фінал турніру ў Лугана. Сабаленка падолела швайцарку Стэфані Фогель, Лапко саступіла бэльгійцы Эліс Мертэнс (20), піша «Трыбуна».
9 - 15 красавіка 2018
International
Прызавы фонд - 250 000 даляраў
Адкрытыя корты, грунт
Паўфінал
Эліза Мертэнс (Бэльгія) - Вера Лапко (Беларусь)
6:1 4:6 6:4
Стэфані Фогель (Швайцарыя) - Арына Сабаленка (Беларусь)
4:6 2:6