BE RU EN

Пентагон: Актыўнасць расейскіх інтэрнэт-троляў пасля ўдару па Сірыі ўзрасла на 2000%

  • 14.04.2018, 22:20

Расея пачала кампанію дэзінфармацыі.

Прэс-сакратар Пентагона Дана Уайт заявіла на брыфінгу ў суботу, што на фоне ўдару ЗША і хаўруснікаў па Сірыі актыўнасць расейскіх інтэрнэт-троляў за апошнія 24 гадзіны вырасла на 2 000%, паведамляе "Зеркало Недели.Украина" са спасылкай на CNN.

На брыфінгу была пададзеная інфармацыя, звязаная з паветранымі ўдарамі па аб'ектах у Сірыі з боку ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі ўночы ў суботу.

"Расейская кампанія дэзінфармацыі ўжо пачалася. За апошнія 24 гадзіны актыўнасць расейскіх троляў павялічылася на 2000%, таму мы будзем трымаць вас у курсе падзей", - сказала Уайт.

Апошнія навіны