BE RU EN

Гомельскае прадпрыемства «зарабіла» $11,5 мільёнаў страт

  • 15.04.2018, 20:23

«Гомельдрэў» апублікаваў вынікі дзейнасці за 2017 год.

Паводле вынікаў 2017 года ААТ «Гомельдрэў» атрымаў больш за 23 млн. рублёў чыстых страт.

Як піша сайт «Дзелавы Гомель», такая інфармацыя змяшчаецца ў гадавой справаздачы дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Сума чыстых страт складае амаль 30% выручкі арганізацыі. Страты звязаныя з інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасцю прадпрыемства.

Доўгатэрміновыя абавязанні прадпрыемства паводле стана да 31 снежня 2017 года дасягнулі 508,9 млн. рублёў. Гэта ў 11 разоў больш, чым уласны капітал арганізацыі.

ААТ «Гомельдрэў» у адведзеныя тэрміны не здолеў забяспечыць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва завода па вытворчасці пліты МДФ/ХДФ магутнасцю 150 тыс. куб. м/год у г. Рэчыца», за што ў 2012 годзе трапіў пад дзеянне Дэкрэта №9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці».

Апошнія навіны