BE RU EN

«Манчэстэр Сіці» пятым разам стаў чэмпіёнам Англіі

  • 15.04.2018, 20:31

Футбалісты «Манчэстэр Сіці» ў гасцях падолелі «Тотэнхэм».

У матчы 34-га тура АПЛ «Ман Сіці» ў гасцях падолеў «Тотэнхэм» (3:1), а «Манчэстар Юнайтэд» дома саступіў «Вест Бромвічу» (0:1), паведамляе by.tribuna.com.

У каманд засталося па пяць матчаў (адзін тур раней быў прапушчаны), у розыгрышы 15 балаў, а адрыў каманды Пепа Гвардыёлы ад каманды Жазэ Маўрынью складае 16 балаў.

«Манчэстэр Сіці» пятым разам у гісторыі выйграў вышэйшы дывізіён чэмпіянату Англіі (1936/37, 1967/68, 2011/12, 2013/14, 2017/18).

Апошнія навіны