BE RU EN

Чорны дым над Зялёным Лугам у Менску

  • 21.04.2018, 12:13

Што гарэла суботнім ранкам на вуліцы Лук'яновіча?

Раніцай 21 красавіка на тэрыторыі «Доследна-механічнага завода» ў сталіцы адбылося ўзгаранне. Клубы чорнага дыму падняліся над вуліцай Лук'яновіча, жыхары Менска занепакоіліся.

Як паведамілі ў Менскай гарадской управе МНС, на тэрыторыі прадпрыемства ўспыхнулі будаўнічыя адходы, узгаранне было аператыўна патушанае.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

ФОТА З САЙТА TUT.BY
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Апошнія навіны