BE RU EN

Аўтамабілісты падключыліся да пратэстаў у Арменіі

  • 21.04.2018, 14:54

У ерэванскім раёне Эрэбуні праводзіцца аўташэсце.

Сябры ініцыятывы «Адкінь Сержа» пачалі аўташэсце ў адміністрацыйным раёне Эрэбуні Ерэвана, паведамляе news.am.

Актывіст Давід Санасаран і яшчэ група асоб пачалі аўташэсце вуліцай Эрэбуні. Паліцэйскія спынілі машыны і перашкодзілі іх руху.

Санасаран правёў перамовы з вартавымі парадку, пасля чаго заявіў журналістам пра тое, што шэсце прадоўжыцца толькі адным адрэзкам вуліцы.

Апошнія навіны