BE RU EN

Дзмітрый Тымчук: Давайце называць Пуціна «Уладзімірам Футраедам»

  • 21.04.2018, 20:41

Нядобра лідара ядзернай дзяржавы называць «моллю».

Нардэп ад "Народнага фронту" і каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук прапанаваў прысвоіць прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну мянушку Футраед. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

"Расейцы звыкліся сваіх бажкоў менаваць – той Пыхлівы, той Чырвоны, той Цёмны. Да Пуціна, у прынцыпе, пачынаючы з ягонага прыходу да ўлады, стасуецца тэрмін Крывавы. Але, па-першае, гэты тэрмін заняты (мянушку Крывавы атрымаў ад сучаснікаў расейскі імператар Мікалай II – заўв.). А па-другое, вы бачылі Пуціна? Які, да д'ябла, Крывавы датычна гэтай кволы субстанцыі?" – заявіў нардэп.

На думку Тымчука, прэзідэнту РФ "значна лагічней" падыходзіць мянушка Моль.

"Але мы ж не можам лідара ядзернай дзяржавы называць моллю. Таму больш паліткарэктнае найменне – Уладзімір Футраед. Цікава, што ў яго перманентна гасцюе ўкраінскі аналаг – Віктар Шапкакрад (экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. – заўв.)", – падсумаваў ён.

Апошнія навіны