У Віцебскім раёне трактарыст сеялкай пераехаў калегу
- 23.04.2018, 20:53
У Віцебскім раёне падчас вытворчасці сельгасработ загінуў трактарыст.
Пра гэта паведамілі tut.by у ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 23 красавіка, а 13.20, на полі каля вёскі Задуброўе: 35-гадовы кіроўца трактара «Кіравец» учыніў наезд сеялкай на 51-гадовага кіроўцу трактара «Беларус». «Паводле наяўнай інфармацыі, пасля абеду абодва трактарысты адправіліся да сваёй тэхнікі. Кіроўца трактара «Беларус» спыніўся і жэстамі рук паказаў свайму калегу, што рухаўся заднім ходам, што не варта ехаць далей. Апошні спыніўся і паехаў наперад, наехаўшы на калегу колам сеялкі», - распавялі ў ДАІ.
У выніку наезду мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.