Трагедыя ў Таронта: фургон заехаў у групу пешаходаў
- 23.04.2018, 21:54
Пакуль невядома, ці быў наезд наўмысным.
У канадскiм Таронта фургон заехаў у натоўп людзей. Пра гэта паведамляе Twitter паліцыі Таронта, паведамляе liga.net.
Паводле звестак відавочцаў інцыдэнту, пацярпелі блізу 10 чалавек, некаторыя ляжалі на тратуары без прыкмет жыцця.
У паліцыі паведамілі пра 8 або 10 пацярпелых. Пра дакладную колькасць ахвяраў і пацярпелых гаварыць пакуль рана, пішуць канадскія праваахоўнікі.
Паводле расповедаў відавочцаў, белы мікрааўтобус схаваўся з месца трагедыі. Іншыя паведамляюць пра «шматлікія накрытыя целы».
Пакуль невядома, ці быў наезд наўмысным. Аднак, са слоў відавочцаў, белы фургон, рухаючыся з хуткасцю 95-110 км/г, свядома пераследваў пешаходаў, перш чым вярнуцца на аўтадарогу і схавацца.
Паліцыя паведаміла, што падазраваны ў наездзе затрыманы недалёка ад месца здарэння.