BE RU EN

Насельніцтва Беларусі за квартал скарацілася на 7500 чалавек

  • 25.04.2018, 21:31

Фактычна «знік» такі горад, як Іўе або Верхнядзвінск.

Белстат апублікаваў аператыўныя падлікі пра дэмаграфічную сітуацыі ў краіне. Вынікі несуцяшальныя.

Паводле стану на 1 красавіка 2018 года колькасць насельніцтва апусцілася да 9 484 300 чалавек, паведамляе nn.by.

Аднак яшчэ ў пачатку года беларусаў было на 7500 чалавек больш. Фактычна «знік» такі горад, як Іўе або Верхнядзвінск.

Калі справа пойдзе такімі ж тэмпамі, то ўжо ў канцы года будзе абноўлены антырэкорд часоў незалежнай Беларусі.

Апошнія навіны