Як у Барысаве аблапошваюць пакупнікоў
- 26.04.2018, 17:48
За адсутнасць бясплатнага пакавання крама можа атрымаць штраф на прыстойную суму.
У рэдакцыю ex-press.by звярнулася барысаўчанка, якая ў адной з крам Барысава набыла хлебабулачную прадукцыю, упакаваную вельмі дзіўным чынам - замест стандартнага аднаразовага пакета печыва загарнулі ў харчовую плёнку.
З 2014 года фасовачныя пакеты павінны быць бясплатнымі. СМІ пісалі пра тое, як некаторыя крамы ў Барысаве выкарыстоўваюць розныя прыёмы, каб прадаць іх, тым самым парушаючы пастанову савета міністраў №703 ад 22 лiпеня 2014 года.
У асноўным пакупнікі не просяць бясплатныя пакеты: адны не ведаюць, што пакаванне каштуе грошай, іншыя - што маюць права на бясплатнае пакаванне. За адсутнасць бясплатнай упакоўкі крама наогул можа атрымаць штраф на прыстойную суму.
Журналістка адправілася ў краму «Водар хлеба» («Мяса-Малако», крама №59, Барысаўскі харчторг), які знаходзіцца на праспекце Рэвалюцыі 27, і пад выглядам звычайнай пакупніцы набыла 200 грамаў аўсянага печыва, каб праверыць, як запакуюць такі тавар.
Прадавачка смела насыпала печыва ў прыгожы шчыльны поліэтыленавы пакет з лагатыпам «Водар хлеба».
На пытанне журналісткі, гэта бясплатны пакет або платны, жанчына адказала:
- Гэта платны пакет, каштуе 4 капейкі.
Тады дзяўчына папрасіла спакаваць печыва ў звычайны пакет, які з'яўляецца бясплатным пакаваннем. Бо пакупнік мае права на гэта. На што прадавачка абурылася і сказала, што гэта немагчыма, а ў якасці бясплатнага пакавання крама прапануе толькі фальгу ці харчовую плёнку.
Са слоў прадавачак і адміністратара, пакаваць у пакеты нельга, а на паперы напісана, што можна. Так у выпісцы з загаду ААТ «Барысаўхлебпрам» гаворыцца, што поліэтыленавы пакет уваходзіць у спіс бясплатных тыпаў упакоўкі, якія дае «Водар хлеба», аднак прадаўцы адмовіліся даць барысаўчанцы бясплатны пакет і ў выніку з горам напалову загарнулі печыва ў плёнку. Не паспела прадавачка пакласці прадукцыю на паднос, як адно печыва вывалілася. Толькі з другога разу здолела тавар спакаваць.
Вось так крама №59 парушае закон. Прычым кнігу скаргаў і прапаноў журналістка таксама атрымала не адразу...