Навальны абвінаваціў віцэ-прэм'ера РФ у атрыманні хабару ад Прохарава
- 26.04.2018, 21:34
Навальный сцвярджае, што Прохараў купіў у Аляксандра Хлапоніна вілу ў Італіі ўтрая завышаным коштам.
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны абвінаваціў у карупцыі алігарха Міхаіла Прохарава і віцэ-прэм'ера ўрада Расеі Аляксандра Хлапоніна, паведамляе «Радио Свобода».
Навальны сцвярджае, што Прохараў купіў у Хлапоніна вілу ў Італіі ўтрая завышаным коштам. Зямельны ўчастак з домам быў прададзены за 35 мільёнаў еўраў. Аднак, як высветлілі супрацоўнікі ФБК, самыя дарагія дамы ў тым месцы каштуюць не больш за 10 мільёнаў еўраў. Апазіцыянер сцвярджае, што ўгода продажы нерухомасці, з'яўляецца замаскіраваным хабарам.
Аляксей Навальны і Фонд барацьбы з карупцыяй неаднаразова выпускалі расследаванні, якія выклікалі шырокі грамадскі рэзананс. Фільм пра меркаваную нерухомасць прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева стаў прычынай масавых мітынгаў і акцый у сакавіку 2017 года. Яшчэ адным рэзанансным расследаваннем стала гісторыя сумеснага адпачынку намесніка старшыні ўрада Расеі Сяргея Прыходзькі і мільярдэра Алега Дзерыпаскі.