BE RU EN

Трамп і Мэркель пацвердзілі агульную пазіцыю аб санкцыях супраць РФ

  • 27.04.2018, 21:49

Ангела Мэркель адзначыла, што Нямеччына падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

У парадак дня сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель у Вашынгтоне ўвайшло абмеркаванне сітуацыі ва Украіне і санкцыі ЗША ў дачыненні да Расеі.

Пра гэта спадарыня Мэркель заявіла падчас прэс-канферэнцыі аб выніках перамоў. Мерапрыемства транслюе CBS, піша kommersant.ru.

Ангела Мэркель адзначыла, што Нямеччына падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

«Ніхто не зацікаўлены ў дрэнных стасунках з Расеяй, але пра супярэчнасці неабходна гаварыць адкрыта і выразна», - дадала канцлерка.

Са слоў Ангелы Мэркель, нямецкі ўрад актыўна працуе з амерыканскай адміністрацыяй у пытаннях ацэнкі санкцый у дачыненні да РФ.

Аб канкрэтных пастановах ні спадарыня Мэркель, ні спадар Трамп нічога не сказалі.

Адзначым, да Ангелы Мэркель з візітам у ЗША знаходзіўся кіраўнік іншай буйной еўрапейскай краіны - прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Стасункі з Расеяй таксама станавіліся тэмай для размовы спадара Макрона з Дональдам Трампам.

Апошнія навіны