BE RU EN

На Мадагаскары тысячы пратэстуючых патрабуюць адстаўкі прэзідэнта

  • 28.04.2018, 20:23

Пратэставыя акцыі трываюць ужо восьмы дзень.

У сталіцы Мадагаскара Антананарыву больш за тысячу апазіцыйных актывістаў выйшлі на мітынг з патрабаваннем адстаўкі дзейнага прэзідэнта Эры Радзаўнарымампіяніна. Пра гэта паведамляе AFP (пераклад - nv.ua).

Пратэставыя антыўрадавыя акцыі працягваюцца ўжо восьмы дзень. Афіцыйна паведамляецца, што ў першы дзень мітынгу загінулі два чалавекі і 16 атрымалі раны. Аднак пратэстоўцы заяўляюць аб большай колькасці загінулых.

Апазіцыя абвінавачвае ўрад у спробе вывесці яе з гонкі за сем месяцаў да прэзідэнцкіх выбараў з дапамогай новых законаў аб выбарах, якія, на іхнюю думку, накіраваныя на ўмацаванне кіроўнай партыі.

Яны сцвярджаюць, што новыя законы могуць пазбавіць некаторых кандыдатаў статусу на прэзідэнцкіх выбарах.

Актывісты заклікаюць канстытуцыйны суд даследаваць новы закон, а таксама адхіліць ад пасады дзейнага прэзідэнта Эры Радзаўнарымампіяніна.

"Дэманстрацыі ня спыняюцца ў сталіцы Мадагаскара. Ужо тыдзень пратэстаў. Баланс: 3 палеглых і дзясяткі параненых", - паведамляе сведка падзей.

Апошнія навіны