BE RU EN

Міхаіл Баярскі: Ужо лепш буду больш хварэць за «Тосна», чым за «Зеніт»

  • 29.04.2018, 20:57

Вядомы музыка раскрытыкаваў піцерскіх футбалістаў, якія «працуюць толькі за заробак».

Расейскі артыст Міхаіл Баярскі мяркуе, што галоўнага трэнера клуба Раберта Манчыні трэба звальняць у выпадку нетрапляння ў Лігу чэмпіёнаў.

- Калі «Зеніт» не праб'ецца ў Лігу чэмпіёнаў, сезон варта прызнаць правальным?

- Тады Манчыні - да пабачэння! Гэта само сабой. Можа быць, так нават і лепей. Камандзе неабходна пачаць усё з нуля. Ужо лепш буду больш хварэць за «Тосна», чым за «Зеніт».

- Нічога сабе…

- Так. Там хоць перспектыва адчуваецца. У «Тосна» людзі хочуць гуляць у футбол, развіваюцца, а не працуюць толькі за заробак, - цытуе музыку «Спорт-Экспресс».

Апошнія навіны