Нетаньяху падаў сакрэтны архіў іранскай ядзернай праграмы, здабыты «Масадам»
- 30.04.2018, 21:18
Са слоў ізраільскага лідара, Тэгеран гадамі хаваў свае ядзерныя распрацоўкі ад сусветнай супольнасці.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху выступіў з заявай з нагоды ядзернай праграмы Ірана, паведамляе «Голос Америки».
Як падкрэсліў ізраільскі лідар, гаворка ідзе пра сакрэтныя ядзерныя распрацоўкі, якія Іран на працягу гадоў хавае ад міжнароднай супольнасці.
«Іран хлусіў», - заявіў Нетаньяху.
«Ізраіль мае сакрэтныя іранскія файлы», - растлумачыў ён. У распараджэнні Ізраіля знаходзяцца дакладныя копіі іранскіх ядзерных архіваў удакладніў кіраўнік ізраільскага ўрада.
Са слоў Нетаньяху, улады Ірана перанеслі працы ў рамках ядзернай праграмы на засакрэчаныя падземныя прадпрыемствы.
Ізраільскі прэм'ер-міністр адзначыў, што Ізраіль падзяліўся наяўнай разведвальнай інфармацыяй з ЗША.
Напярэдадні выступу прэм'ер-міністр Ізраіля адмяніў выступ у кнэсеце і правёў экстраную нараду кабінета.
Напярэдадні адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Біньямінам Нетаньяху.