BE RU EN

Легендарны гурт :B:N: прадставіў новы сінгл

  • 5.04.2018, 20:22

Летась гурт адзначыў сваё 18-годдзе.

Песня атрымала назву «Дыхай глыбей» і ўвойдзе ў новы альбом гурта, які з’явіцца ў сеціве напярэдадні сольнага канцэрта, паведамляе «Радыё Рацыя».

25 красавіка ў клубе «Брюгге» гурт :B:N: прэзентуе новы альбом #коджыцця. Летась гурт адзначыў сваё 18-годдзе.

Для слухачоў музыкі падрыхтавалі новую праграму, якую прадставяць 25 красавіка.

Канцэрт будзе складацца з дзвюх частак: прэзентацыя новага матэрыялу і занкамітыя хіты папярэдніх гадоў. Адмысловым з’яўляецца тое, што трэк-ліст для другой часткі складаюць слухачы гурта ў сацыяльных сетках з дапамогай галасавання.

Апошнія навіны