BE RU EN

Ва Украіне выдалі першую е-візу

  • 5.04.2018, 21:17

Першую электронную візу для ўезду ва Украіну выдалі грамадзяніну Тайланда.

Сёння была выдадзена першая электронная віза (е-віза) для ўезду ва Украіну з дзелавой або турыстычнай мэтай.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін у сваім Twitter.

«Сістэма выдачы электронных віз працуе - толькі што выдалі першую ўкраінскую е-візу грамадзяніну Тайланда. З тэставага рэжыму пераходзім у поўны працоўны», - напісаў Клімкін.

На сайце міністэрства адзначаецца, што для афармлення е-візы трэба запоўніць анкету анлайн, загрузіць копіі неабходных дакументаў, аплаціць на сайце візавы збор і раздрукаваць атрыманую па электронным адрасе электронную візу.

Час афармлення электроннай візы - да дзевяці рабочых дзён. Яе кошт складае $65. Разавая віза дзейнічае да 30 дзён.

У МЗС Украіны ўважаюць, што новаўвядзенне будзе спрыяць істотнаму спрашчэнню візавых фармальнасцей для турыстаў і бізнэсоўцаў, якія жадаюць наведаць Украіну.

Апошнія навіны