Навукоўцы назвалі найлепшую паставу для сну
- 7.04.2018, 21:54
Падчас шэрагу даследаванняў амэрыканскія навукоўцы высветлілі, як унікнуць праблем са сном.
Паводле звестак медыкаў, на якасць сну ўплывае мноства чыннікаў - ад стрэсу да ўжывання шкодных прадуктаў. Аднак ключавым чыннікам, якія ўплывае на якасць сну, усё ж з'яўляецца пастава, якую мы выбіраем, калі кладзёмся спаць, піша Independent (пераклад - nv.ua).
Падчас шэрагу даследаванняў амэрыканскія навукоўцы высветлілі, што ўнікнуць праблем са сном, такіх, напрыклад, як апноэ, парушэнне цыркуляцыі крыві, боль у шыі і нават кашмары, выйдзе з дапамогай найбольш спрыяльнай для арганізма паставы для сну. Так, экспэрты рэкамендуюць спаць на спіне - гэта дазволіць палепшыць якасць сну, а таксама знізіць боль у шыі і хрыбце. Больш за тое, гэтая пастава знізіць імавернасць пякоткі, адзначаюць спецыялісты.
Шэлбі Харыс, спецыялістка ў медыцынскім сне і прафесарка каледжа Альбэрта Айнштайна, распавяла, як навучыцца спаць на спіне. Яна рэкамендуе змясціць падушкі абапал свайго цела, а адну - паміж каленамі. Гэты метад дазволіць не паварочвацца на бок падчас сну.
Таксама яна рэкамендуе прышыць тэнісны мяч у падшэўку высокай часткі піжамы на той бок, на якім вы звыклі спаць. Такім чынам, падчас рухаў уночы дыскамфорт не дасць вам перавярнуцца ва ўлюбёнае становішча.