У Гомелі шукаюць жанчыну, якая выйграла грашовы прыз
- 9.04.2018, 21:36
Жанчына пакуль не ведае пра свой выйгрыш.
Да гомельскіх міліцыянтаў звярнуўся дырэктар адной з фірм. Мужчына папрасіў дапамагчы яму ў пошуках незнаёмай жанчыны - каб аддаць ёй яе выйгрыш, паведамляе tut.by.
18 сакавіка ў гатэлі «Турыст» праходзіла прэзентацыя прадукцыі, пазней адбыўся розыгрыш грашовых прызоў. Жанчына ўдзельнічала ў конкурсе, аднак яго вынікаў не дачакалася - пакінула мерапрыемства раней.
І вельмі дарма. Як высветлілася, яна выйграла нейкі грашовы прыз. Колькі - у УУС не паведамляюць. Але вельмі просяць адгукнуцца тых, хто пазнаў жанчыну на фота, па тэлефонах (+375) 291541875 або 102.