BE RU EN

Reuters: Лондан ведае пра расейскі спіс «законных мэтаў для забойства»

  • 1.05.2018, 21:14

Брытанскія праваахоўнікі яшчэ не вызначылі падазраваных у непасрэднай датычнасці да атручвання ў Солсберы.

Вялікабрытанія яшчэ не вызначыла непасрэдных удзельнікаў злачынства супраць экс-шпіёна з РФ Сяргея Скрыпаля, аднак заявіла, што разведслужбы Расеі лічаць некаторых падвойных агентаў «законнымі мэтамі для забойства». Пра гэта паведаміў дарадца прэм'ер-міністра ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Марк Седвіл, паведамляе liga.net са спасылкай на Reuters.

Паводле паведамлення, выступаючы ў камітэце абароны брытанскага парламента, ён паведаміў, што ключавых падазраваных «пакуль няма».

Аднак Седвіл заявіў, што разведслужбы Расеі прынамсі апошнія пяць гадоў сачылі за Скрыпалем і яго дачкой Юліяй і лічылі некаторых падвойных агентаў і перабежчыкаў «законнымі мэтамі для забойства».

Ён сказаў брытанскім парламентарыям, што ў якасці прафілактычных мер паліцыя ўзмацняе абарону іншых перабежчыкаў, якія таксама могуць апынуцца пад пагрозай.

«Паліцыя, адказная за бяспеку, і розныя ўстановы разам з імі пераглядаюць бяспеку ўсіх людзей, якія могуць быць уразлівымі», - сказаў Седвіл.

Паліцыя і спецслужбы Брытаніі вызначылі ключавых падазраваных у замаху на забойства былога шпіёна з РФ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

Апошнія навіны