Віктар Марчык: На мітынгу ў Кіеўскім скверы мы запатрабавалі скасаваць дэкрэт №1
- 1.05.2018, 21:45
Жыхары Слоніма вярнуліся з мітынгу незалежных прафзвязаў.
Сябры Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл бралі ўдзел у менскім мітынгу, паведамляе «Радыё Рацыя».
Са слоў Віктара Марчыка, яны спакойна даехалі да Менска і вярнуліся назад у Слонім.
«Нас ніхто, як на 25 сакавіка, не затрымліваў і ўсё абышлося добра. На мітынгу ў Кіеўскім скверы мы ярка прадставілі свой горад і разам з усімі прысутнымі далучыліся да мітынгу з патрабаваннем скасаваць дэкрэт №1 і прыняць новы эканамічны курс дзяржавы, каб палепшыць жыццё нашых людзей», - адзначыў Віктар Марчык.