На турніры ў Рыме Азаранка можа згуляць з першай ракеткай свету
- 11.05.2018, 21:52
Турнір з прызавым фондам больш за 3 мільёны даляраў, стартуе 14 траўня.
На турніры ў Рыме Вікторыя Азаранка можа згуляць з першай ракеткай свету. У выпадку, калі беларуская тэнісістка, экс-першая ракетка, выйдзе ў другое кола, яе будзе чакаць румынка Сімона Халеп, лідар рэйтынгу WTA, інфармуе pressball.by.
Турнір з прызавым фондам больш за 3 мільёны даляраў, стартуе 14 траўня. У першым коле Азаранка згуляе з Наомі Осака з Японіі. Беларуска займае ў рэйтынгу 99-е месца, яе спаборніца - 21-е.
Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка, пачнуць свой удзел у рымскім турніры з кваліфікацыі.