У Румыніі тысячы людзей выйшлі на акцыю супраць кіроўнай кааліцыі
- 12.05.2018, 21:09
Пратэстоўцы абвінавачваюць уладу ў аддаленні ад праеўрапейскай палітыкі.
На плошчы Вікторыя ў Бухарэсце, перад будынкам румынскага ўраду, сабралася некалькі тысяч грамадзян на антыўрадавую акцыю пратэсту, перадае УНП.
Людзі скандуюць лозунгі супраць ураду PSD-ALDE, абвінавачваючы ўладу ў аддаленні ад праеўрапейскай палітыкі.
"Людзі абвінавачваюць кааліцыю PSD-ALDE у тым, што яна не выконвае свае абяцанні, зробленыя ў перыяд выбарчай кампаніі, і выводзіць Румынію з еўрапейскіх і дэмакратычных стандартаў і ператварае яе ў рэжым, у якім пануюць толькі інтарэсы тых, хто мае доступ да палітыкі" , - піша выданне News.ro.
Адзначым, што такія акцыі запланаваныя ў астатняй частцы краіны, у такіх гарадах, як Канстанца, Брашаў, Сібіў.