Парламент Шатландыі не падтрымаў законапраект аб Brexit
- 15.05.2018, 21:32
На думку шатландцаў, Вестмінстэрскі праект аб выхадзе з ЕЗ абмяжоўвае права нацыянальнага парламента.
Парламент Шатландыі адмовіліся падтрымаць законапраект што да выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ. Пра гэта паведамляе liga.net cа спасылкай на BBC.
Лейбарысты, зялёныя і ліберальныя дэмакраты прадэманстравалі рэдкую аднадушнасць з Шатландскай нацыянальнай партыяй, заявіўшы, што Вестмінстэрскі праект аб Brexit абмяжоўвае правы нацыянальнага парламента.
Кансерватары Шатландыі былі адзінымі, хто выступіў у падтрымку законапраекта. Яны абвінавацілі калег з іншых партый у няздольнасці знайсці агульнае развязанне.
У выніку парламентарыі прагаласавалі 93 галасамі супраць 30 за тое, што парламент Шатландыі «дае згоду на законапраект аб выхадзе з Еўразвязу».
Пастанова шатландскага парламента не мае непасрэдных наступстваў і з'яўляецца хутчэй сімвалічнай, бо ў шатландскага парламента няма права вета. Аднак калі прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй працягне намагаць на неабходнасці прыняцця законапраекта, то гэта стане першым выпадкам у гісторыі, калі брытанскі ўрад праводзіць свой законапраект насуперак волі Шатландыі.
15 красавіка паведамлялася пра запуск у Вялікабрытаніі кампаніі за правядзенне дадатковага рэферэндуму што да Brexit, бо ўмовы выхаду Брытаніі са складу ЕЗ аказаліся не такімі, як анансавалася перад галасаваннем 2016 года.