Фотафакт: Крымскі мост першым адкрыў не Пуцін
- 18.05.2018, 21:17
Кіраўніка Расеі апярэдзілі.
З 16 траўня адкрыўся аўтамабільны рух праз Крымскі мост, які злучыў Тамань і Керч. Калону будаўнічай тэхнікі за стырном КамАЗа ўзначаліў Уладзімір Пуцін. Але выданне The Washington Post сцвярджае, што прэзідэнта Расеі апярэдзілі.
«Была адна праблема: Пуціна на мосце апярэдзілі. Гэта зрабілі не дэманстранты ці нейкі палітык, а бела-рыжы кот, які прагуляўся па мосце днём раней», - іранізуе журналіст Алекс Хортан.
Сапраўды, за дзень да афіцыйнага адкрыцця ў інстаграме ката Мосціка, так званага жывога талісмана моста, з'явіўся наступны запіс: «Першым прабег 19 км. Усё гатова! Заўтра ўрачыста з будаўнікамі і Прэзідэнтам адкрываю Мост! А з 16 траўня можаце самі праехаць, каго сустракаць? ;)»