Сябар Салаха: Махамед згуляе на Чэмпіянаце свету
- 27.05.2018, 20:39
Блізкі сябар егіпецкага футбаліста паведаміў, што аднаўленне Салаха зойме тры тыдні.
Нападнік «Ліверпуля» і нацыянальнай каманды Егіпта Махамед Салах зможа згуляць на ЧС-2018, паведамляе «Трибуна».
Блізкі сябар футбаліста Алі Мажар паведаміў, што аднаўленне Салаха зойме тры тыдні.
«Тры тыдні, дзякуй Богу! Гэта проста расцяжэнне, ён вернецца на поле цягам трох тыдняў», – напісаў Мажар у фэйсбуку.