BE RU EN

У Бабруйску затрымалі дваіх топ-мэнэджараў прадпрыемстваў

  • 3.05.2018, 21:29

Іх падазраюць у хабарніцтве.

Крымінальныя справы за хабарніцтва распачалі ў дачыненні да дваіх топ-мэнэджараў прадпрыемстваў Бабруйска. Іх падазраюць у тым, што яны лабіравалі інтарэсы пэўных пастаўшчыкоў, а пасля падпісання дамоў бралі адкаты, агульная сума якіх ацэньваецца ў 5 тысяч даляраў, паведамілі ва УУС Магаблвыканкама.

Паводле версіі сілавікоў, адкаты сумаю 2% ад угоды абвінавачаныя бралі на працягу двух гадоў. У пачатку красавіка пры атрыманні чарговага хабару сумаю 1415 даляраў быў затрыманы начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш». У дачыненні да прадстаўніка камерцыйнай структуры таксама распачалі крымінальную справу за дачу хабару.

У канцы красавіка затрымалі намесніка дырэктара камерцыйных пытанняў ААТ «ТАіМ». У чэрвені 2017 года ён атрымаў 300 даляраў за тое, што прадпрыемства падпіша дамову і своечасова разлічыцца за ўгоду. А праз месяц, паводле звестак сілавікоў, ён атрымаў 750 даляраў.

Апошнія навіны