У «ДНР» прыстрашылі вярнуць узброеныя сілы на лінію судакранання
- 30.05.2018, 21:58
Расейскія прапагандысты пагражаюць украінцам.
Як паведамляе «РІА Новости», узброеныя сілы «ДНР» могуць заняць ранейшыя пазіцыі на дэмілітарызаваных участках на лініі судакранання, заявіў журналістам прадстаўнік самаабвешчанай «рэспублікі».
Са слоў прадстаўніка «ДНР», маніторынгавая місія АБСЕ зафіксавала, што ўкраінскія сілавікі замацаваліся каля населеных пунктаў Багданаўка і Пятроўскага.
«Адзіны дзейсны крок да вяртання да рэалізацыі рамачнага развязання - гэта вывад сіл і сродкаў УСУ з тэрыторыі ўчастка разведвання і ліквідацыя новых пазіцый. У адваротным выпадку «рэспубліка» будзе вымушана вярнуць свае вайсковыя сілы і сродкі на зыходныя пазіцыі», - сказаў прадстаўнік «ДНР».
Як паведамілі ў «ДНР», сілавікі нібыта выкарыстоўвалі забароненыя міжнароднымі дамовамі боепрыпасы са шрапнеллю.
Напярэдадні ў неба над Данбасам паднялі баявую авіяцыю. Як заявілі ў прэс-цэнтры ўкраінскай аперацыі Аб'яднаных сіл, камандаванне правяло пазапланавую праверку гатоўнасці самалётаў да выканання баявых задач.