Блок Ангелы Меркель апярэджвае сацыял-дэмакратаў ужо напалову
- 6.05.2018, 21:50
Рэйтынг блока канцлеркі Нямеччыны складае ўжо 34%.
Рэйтынг найстарэйшай нямецкай партыі – Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ) – прадаўжае зніжацца, цяпер ён складае 17%.
Такія вынікі апытання Інстытута даследавання грамадскай думкі Emnid для Bild am Sonntag, паведамляе FAZ (пераклад – «Еўрапейская праўда»).
Партнёры СДПГ у вялікай кааліцыі, блок канцлеркі Ангелы Меркель ХДС–ХСС затое набраў 2 адсоткавыя пункты, і цяпер ягоны рэйтынг складае 34%.
Такім чынам, кансерватары апярэджваюць сацыял-дэмакратаў роўна напалову.
Трэцяй самай моцнай палітычнай сілай застаецца ўльтраправая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» з 14%.
Зялёныя маюць падтрымку 12%, Левыя страцілі адзін пункт і маюць 10%. Свабодная дэмакратычная партыя набірае толькі 8%.
Нагадаем, 22 красавіка лідаркай Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПГ) стала Андрэа Налес – жанчына стала на чале гэтай палітычнай сілы ўпершыню ў яе 155-гадовай гісторыі.