BE RU EN

Расейскі рэпер ударыў фаната нагой па галаве на канцэрце ў Менску

  • 7.05.2018, 20:25

Выступленне рэпера праходзіла ў клубе Re:Public у пятніцу.

Квіткі раскупляліся бойка. Заля набілася прыхільнікамі творчасці артыста, якому па ходзе справы стала занадта шмат фанацкай любові. Чалавек, які яе выяўляў, атрымаў нагой па галаве. На фан-старонцы выканаўцы пасля з'явіўся каментар з нагоды таго, што адбылося, паведамляе «Онлайнер».

- Учора на канцэрце ў Менску адбыўся інцыдэнт. Адзін з так званых «фанатаў» наважыў, што яму ўсё можна. Паводле расповедаў відавочцаў гэтага канфлікту, хлопец спрабаваў увесь канцэрт зняць з Глеба штаны, на што, адпаведна, Глеб адрэагаваў негатыўна, - гаворыцца ў паведамленні.

Прыводзіцца відэа са скандалам. Ёсць яшчэ адно, з іншага ракурсу.

14 красавіка 2018 года Pharaoh (Глеб Галубін) выпусціў EP з 6 трэкаў пад назвай REDЯUM (Dullboy EP). Выканаўца нарадзіўся ў Маскве 30 студзеня 1996 года. З 6 да 13 гадоў прафесійна займаўся футболам, выступаючы за клубы «Лакаматыў», ЦСКА і «Дынама». Можа, адсюль у маладога чалавека пастаўлены ўдар.

Заявы ў міліцыю ад маладзёна, якога штурхнуў, не паступала. Пра гэта распавялі ў Фрунзенскім РУУС сталіцы.

Апошнія навіны