BE RU EN

Льюіс: Лідары нацыянальнай каманды Беларусі правялі сход, але я не ведаю, пра што яны гаварылі

  • 7.05.2018, 21:15

Настаўнік каманды Беларусі падвёў вынікі матча з расейцамі.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Дэйв Льюіс падвёў вынікі матча з камандай Расеі на чэмпіянаце свету-2018, паведамляе championat.com.

«Мы з трэнерамі збяромся і вырашым, які брамнік будзе гуляць у наступным матчы, пасля гэтага паведамім пра гэта.

Чаму перамяшаў звёны? Мы яшчэ не забівалі ў фармаце «5 на 5», так што ў атацы звёны не працавалі. Цяпер яшчэ адзін матч, дзе мы не забілі ў роўных складах.

Нагода для пазітыву. Мне спадабалася, што хлопцы працягвалі працаваць. Яны былі засмучаныя, расейцы праводзілі шмат часу ў нашай зоне, але нашы гульцы выкладваліся на поўную. Часам нельга прасіць пра нешта большае. Тры матчы за чатыры дні, а расейцы - неверагодна тэхнічныя і хуткія. Яны ўмеюць разыгрываць шайбу, кожнае звяно можа забіць на інстынкце, і сёння яны гэта зрабілі.

Нашы хлопцы пачуваюцца кепска, таму што цалкам аддаюцца, але гэта не прыносіць выніку. Яны павінны працягваць працаваць і рыхтавацца да наступнага матчу.

Ветэраны, лідары сапраўды правялі сход у распранальні пасля мінулай гульні. Але я не ведаю, пра што там гаварылі», - сказаў Льюіс.

Апошнія навіны