BE RU EN

Кабякоў прапанаваў кітайцам купіць два дзяржаўныя банкі Беларусі

  • 8.05.2018, 19:35

Таксама Кабякоў прапанаваў кітайцам завяршыць будаўніцтва вытворчасці кардона ў Добрушы.

Сёння, 8 траўня, на сустрэчы ў Менску паміж беларускім прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і прэзідэнтам кітайскай CITIC Group абмяркоўвалася магчымасць уваходжання карпарацыі ў лік акцыянераў беларускіх фінансавых устаноў.

Кабякоў прапанаваў карпарацыі не проста інвеставаць у акцыянерны капітал, але купіць два дзяржбанкі краіны, інфармуюць kp.by.

- Пры вашай зацікаўленасці можна абмеркаваць умовы пра набыццё дзяржаўных банкаў. Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве і ў іншых галінах фінансавага рынку, - сказаў прэм'ер-міністр.

Карпарацыі яшчэ прапанавала паўдзельнічаць у завяршэнні праекта арганізацыі кардоннай вытворчасці ў Добрушы. Працу пачынала іншая кітайская арганізацыя «Сюань Юань» яшчэ ў 2012 годзе, але вытворчасць дагэтуль не зарабіла.

- Урад зацікаўлены ў больш хуткім завяршэнні гэтага праекта, - папярэдзіў Кабякоў.

Нядаўна карпарацыя CITIC Group увайшла ў індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Апошнія навіны