ДАІ рыхтуе чарговыя «сюрпрызы» для кіроўцаў
- 8.05.2018, 21:27
Плануецца ўвесці асобны экзамен і «правы з адзнакай» для кіроўцаў аўтамабіляў з аўтатрансмісіяй.
У МУС вынеслі на абмеркаванне змяненні ў закон «Аб дарожным руху», паведамілі kp.by ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Плануецца ўвесці асобны экзамен і «правы з адзнакай» для кіроўцаў аўтамабіляў з аўтатрансмісіяй. А парушэнні ПДР зрабіць бальнымі - 1 бал за фотафіксацыю або штраф не болей за тры базавыя, 2 за штраф да 5 базавых і гэтак далей. Парушальнікаў з 15 баламі пазбавяць правоў на паўгода.
Акрамя таго, у Дзяржаўтаінспекцыі задумаліся пра міжнародныя пасведчанні кіроўцаў для беларусаў:
- У Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкім Усходзе без міжнароднага пасведчання кіроўцу нельга ўзяць аўто ў арэнду, а ў некаторых краінах кіраванне з нацыянальным пасведчаннем прыраўноўваецца да язды без пасведчання, - патлумачылі ў ДАІ.
Памяняюць прынцып допуску да кіравання квадрацыкламі і ўсюдыходамі (з 17 гадоў), пакуль на такім транспарце ездзяць людзі без медыцынскага агляду і патрэбных навыкаў, што стварае пагрозу на дарогах.
Таксама да 2020 года наважана адмовіцца ад савецкіх бестэрміновых пасведчанняў кіроўцы і прызнаць іх несапраўднымі.