BE RU EN

Менчукі штодня купляюць на Камароўскім рынку да 40 тон клубніц

  • 11.06.2018, 21:58

Карыстаюцца попытам маладая бульба, чарэшня, абрыкосы і лясныя ягады.

- У дзень вытворцам клубніц выдаецца да 180 гандлёвых месцаў, прадаецца блізу 30 - 40 тон прадукцыі, - распавёў kp.by дырэктар Камароўскага рынку Мікалай Хмяльніцкі.

Таксама жыхары сталіцы ідуць на рынак за іншымі ягадамі - суніцай, чарніцай, чарэшняй. Купляюць лісічкі, абрыкосы і персікі. Карыстаецца попытам маладая бульба са Слуцкага раёна.

У буднія дні і суботу на Камароўскім рынку бывае да 70 тысяч пакупнікоў. Занята амаль паўтары тысячы гандлёвых месцаў, на сезонным рынку - 892 месцы, з якіх 749 рэалізуюць сельгаспрадукцыю. Мясцовымі прадуктамі прадаўцы могуць гандляваць паводле зніжаных расцэнак на месцы. Інваліды і пенсіянеры месца на рынку атрымліваюць бясплатна.

Апошнія навіны