BE RU EN

«Хутка прыйдзем да таго, што мужчыны будуць працаваць да 70-ці гадоў»

  • 16.06.2018, 21:17

Жыхары Баранавічаў распавялі, як ставяцца да прапановы зраўняць пенсійны ўзрост мужчын і жанчын.

На адной з сустрэч у «савеце рэспублікі» прагучала прапанова павялічыць пенсійны ўзрост жанчын, каб яны сыходзілі на пенсію разам з мужчынамі. Intex-press.by даведаўся ў жыхароў горада Баранавічы, ці падтрымліваюць яны такую ідэю.

Большасці апытаных такая прапанова не спадабалася:

«У нас і так пенсійны ўзрост расце увесь час».

«Хутка прыйдзем да таго, што мужчыны будуць працаваць да 70-ці».

«Гэта абсурд! Беларусь вымірае».

Нагадаем, што згодна з законам пенсійны ўзрост паступова павялічваецца, і 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны - у 58 гадоў.

Апошнія навіны