BE RU EN

У ЗША сышлі з рэек 32 вагоны з нафтай

  • 24.06.2018, 21:55

Адбылася ўцечка амаль 5,5 тысяч барэляў нафты.

У ЗША недалёка ад горада Дун (штат Аёва) сышлі з рэек 32 грузавыя вагоны з нафтай. Аб гэтым паведамляецца на сайце чыгункі BNSF Railway, піша 112.ua.

Адбыўся выцек амаль 5,5 тысяч барэляў нафты (870 тысяч літраў).

Спецыялістам небяспечных рэчываў і навакольнага асяроддзі удалося сабраць блізу 2,38 тысяч барэляў нафты.

Пра прычыны аварыі не паведамляецца.

Нагадаем, у акрузе Стэрджэн канадскай правінцыі Альбэрта 22 кастрычніка 2017 года сышоў з рэек цягнік з нафтай, у выніку гэтага жыхароў 46 дамоў з двух кварталаў эвакуявалі.

Апошнія навіны